21 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай мовы – свята, прысвечанае захаванню і развіццю роднай гаворкі, яе культуры і гісторыі.
Свята атрымалася вельмі цёплым, утульным і па-сапраўднаму «сваім». Мы вырашылі адмовіцца ад фармальнасцей і стварылі інтэрактыўную прастору, дзе мова ажывала праз гукі і эмоцыі. На нашых кропках было шмат шчырых усмешак: разам згадвалі крыжаванку на беларускія тэмы; даведваліся вядомых беларускіх дзеячоў; перакладалі рускія словы на беларускую мову.



Галоўнае адчуванне – гэта адзінства. Мова жыве не толькі ў кнігах, яна ў нашых сэрцах, у кожным «прывітанне» і «дзякуй».
