21 лютага ў свеце штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мінскі політэхнічны каледж не застаўся ўбаку і далучыўся да святкавання.
Выкладчыкі цыклавой камісіі філалагічных вучэбных прадметаў зранку віншавалі ўсіх са святам і запрашалі калег на ананімную дыктоўку. Многія выкладчыкі зацікавіліся і вырашылі праверыць свае веды. Дыктоўка праходзіла ў добразычлівай абстаноўцы. Прыемна адзначыць, што нашы выкладчыкі прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў па беларускай мове і атрымалі добрыя адзнакі.



Для навучэнцаў каледжа выкладчыкамі цыклавой камісіі філалагічных вучэбных прадметаў была праведзена гульня “Я ведаю родную мову”. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды, якія вырашалі задачы рознага ўроўню: прыгадвалі беларускія словы, перакладалі сказы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі значэнні рэдкаўжывальных слоў, правільна ўжывалі фразеалагізмы, цытавалі творы класікаў беларускай літаратуры. Падчас гульні навучэнцы не толькі спаборнічалі, але і падтрымлівалі адзін аднаго, дапамагалі пераадольваць цяжкасці, праяўлялі творчы падыход, знаёміліся з беларускай культурнай спадчынай.





Прыемна адзначыць, што калектыў і навучэнцы каледжа актыўна ўдзельнічалі ў святочных мерапрыемствах, скіраваных на папулярызацыю роднай мовы і захаванне моўнага багацця і культурнай спадчыны.
Старшыня цыклавой камісіі філалагічных вучэбных прадметаў
Н.В.Сабалеўская